Маладафронтаўцы запытваліся ў мінакоў, ці ведаюць яны, што адзначаецца 2 красавіка на дзяржаўным узроўні, ці патрэбна сабаку пятая нага й цікавіліся, як рэспандэнты ставяцца да ідэі саюзнай дзяржавы.
Людзі амаль адразу заўважалі алегорыю між сабакам і Расеяй. Многія пагаджаліся, што пятая нага выглядае ненатуральна. Тым ня менш, мусім зазначыць, што большасьць апытаных прыхільна ставіліся да ідэяў інтэграцыі – у суседняй дзяржаве сярэднестатыстычных беларусаў прываблівае танны газ, нафта; некаторыя бачаць вобраз “вялікага брата”, які дапамагае нам.
У той жа час, большасьць апытаных не жадаюць выбухаў у беларускім мэтро, выступаюць супраць азіяцкай дэспатыі ў мясцовым кіраваньні, катастрафічнага заняпаду вёсак і слабой адукацыі.
Прыгадаем, што Расея, займаючы самую вялікую плошчу на плянэце, мае 67 месца па ўзроўню жыцьця.
“Не выпадкова нібыта ў працяг дня дурня абвешчаны дзень яднаньня Беларусі й Расеі. Так склалася гістарычна, і гэта досыць сымбалічна. Мы імкнуліся паказаць людзям недарэчнасьць падобнага яднаньня.” – камэнтуюць праведзеную апытанку ўдзельнікі акцыі. – “Прапаганда робіць сваю справу. Людзі адказваюць бяздумна, называючы пачутае па тэлебачаньню. Лічым, важна весьці гутаркі з насельніцтвам”
Маладафронтаўцы бачыць будучае Беларусі ў моцнай самастойнай дзяржаве, якая парве ўсе сувязі з пакутлівым савецкім мінулым.

P.S. "Союзное государство" - что нафиг за химера...
Источник